СПАРТЫ́ЎНЫЯ ШКО́ЛЫ,
спецыялізаваныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы, у якіх рыхтуюць юных спартсменаў высокай кваліфікацыі па розных відах спорту.
С.ш. для дзяцей і моладзі бываюць інтэрнатнага тыпу (спалучаюць агульнаадук. і спарт. падрыхтоўку) і ў выглядзе секцый, груп і інш. пры спартыўных клубах. У СССР дзіцячыя С.ш. існавалі з 1934 (Масква, Ленінград, сталіцы саюзных рэспублік і інш.). На Беларусі існуюць з 1945 (Мінск, Брэст, Гомель); ёсць дзіцяча-юнацкія С.ш. і школы вышэйшага спарт. майстэрства (больш за 400 С.ш.; пач. 2002).
т. 15, с. 104
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)